У Мінск з рабочым візітам прыбыў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў

16 июня 2014
Гэтай раніцай дыпламат сустрэўся з беларускім калегам Уладзімірам Макеем. Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і тэматыку знешнепалітычнага ўзаемадзеяння. У тым ліку, у рамках Саюзнай дзяржавы. Міністры таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня. Сяргей Лаўроў адзначыў, што зараз праходзіць серыя 70-гадовых юбілеяў, у тым ліку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мы забяспечым уклад у іх святкаванне, - запэўніў расійскі міністр.