У Мінск з першым афіцыйным візітам прыляцеў канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц

28 марта 2019

У аэрапорце яго сустракаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. У складзе аўстрыйскай дэлегацыі каля 40 чалавек. Гэта сваякі загінуўшых у Трасцянцы аўстрыйскіх яўрэяў, члены яўрэйскіх суполак, прадстаўнікі эканомікі Аўстрыі.

Себасцьян Курц прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця новага помніка аўстрыйскім ахвярам "Масіў імёнаў" у мемарыяльным комплексе "Трасцянец". З 2010-га таблічкі з імёнамі знішчаных тут людзей сталі з'яўляцца на дрэвах былога канцлагера.