На чале дэлегацыі старшыня Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Аляксандр Папоў. У планах візіту - дзелавыя перамовы з мэрам беларускай сталіцы, наведванне шэрагу мінскіх прадпрыемстваў, а таксама ўшаноўванне ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у вызваленні Кіева. Раніцай госці ўшанавалі памяць загінуўшых салдат і ўсклалі вянкі і кветкі да манумента на плошчы Перамогі.














