У Мінск прыбыў прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен

28 июня 2018

Для ўдзелу ў заўтрашнім мітынгу-рэквіеме ў Мінск прыбыў прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен. У складзе дэлегацыі таксама экс-прэзідэнт краіны Хайнц Фішэр, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх дэлегацый Аўстрыі. Візіт такога высокага ўзроўню адбываецца ўпершыню за гісторыю наладжвання беларуска-аўстрыйскіх дыпламатычных адносін.