У Мінск прыбыў прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін

16 апреля 2021

Борт з расійскай урадавай дэлегацыяй прызямліўся менш чым гадзіну таму ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Госця сустракаў прэм'ер-міністр нашай краіны Раман Галоўчанка.

У гэтыя хвіліны пачынаюцца перамовы ў Палацы Незалежнасці.  Аляксандр Лукашэнка і Міхаіл Мішусцін абмяркуюць актуальныя  тэмы расійска-беларускага парадку дня. Запланаваны і перамовы на ўзроўні кіраўнікоў урадаў. У полі зроку пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў энергетычнай, прамысловай, транспартнай і сельскагаспадарчай сферах. Асаблівая ўвага -  перспектывам развіцця Саюзнай дзяржавы. Падрабязнасці перамоў - у нашых наступных інфармацыйных выпусках.