У Мінск прыбыў Пётр Парашэнка

26 августа 2014

Сёння ўвага сусветных СМІ прыкаваная да Мінска. Беларуская сталіца стане эпіцэнтрам вялікай палітыкі. Наша краіна ў найбліжэйшыя гадзіны збярэ прэзідэнтаў Беларусі, Казахстана, Расіі і Украіны, а таксама прадстаўнікоў Еўрасаюза.
Першым у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся борт нумар адзін з Кіева. Украінскага лідара сустракалі па ўсіх правілах афіцыйнага пратакола. Пётр Парашэнка - першы ў спісе тых, з кім сустрэнецца Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама прыме Уладзіміра Пуціна, Нурсултана Назарбаева і прадстаўнікоў Еўрасаюза.