У Мінск пачалі прыбываць удзельнікі пасяджэння савета кіраўнікоў урадаў СНД

29 мая 2014

Першай у Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямлілася дэлегацыя Кыргызстана на чале з прэм'ер-міністрам Джаамартам Атарбаевым.


З хвіліны на хвіліну прыземляцца ўрадавыя самалёты Таджыкістана і Туркменістана. А заўтра раніцай Мінск сустрэне яшчэ пяць дэлегацый - удзельнікаў саміту з Узбекістана, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Расіі. Само пасяджэнне савета кіраўнікоў урадаў СНД адбудзецца ў Прэзідэнт-атэлі пад старшынствам Прэм'ер-міністра нашай краіны Міхаіла Мясніковіча. Чакаецца, што кіраўнікі ўрадаў краін Садружнасці разгледзяць больш за дваццаць праектаў дакументаў. Акрамя эканамічнага блока, плануецца разгледзець шэраг пытанняў супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.