16 августа 2020
Нарада ў цэнтры стратэгічнага кіравання
Тактыку процідзеяння рэвалюцыйнаму сцэнарыю абмяркоўвалі ў цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны. Прысутнічалі члены Савета бяспекі і кіраўніцтва арміі. Спачатку прагучала аб унутрыпалітычнай сітуацыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, у Беларусі ёсць свой створаны па Канстытуцыі ўрад, а краінам, якія зараз спрабуюць выступаць пасрэднікамі, варта ў першую чаргу навесці парадак у сябе.
Катэгарычна Прэзідэнт выказаўся аб пагрозах, якія гучаць сёння не толькі ў адрас вайскоўцаў, праваахоўнікаў, але іх сем'яў
Ідзе націск на настаўнікаў, медыкаў, журналістаў. Пагражаюць нават іх родным. Улада ў цэлым і вайскоўцы ў прыватнасці маюць дастаткова рэсурсаў, каб абараніць людзей і гарантаваць бяспеку нашай краіны.Спецыялісты Узброеных сіл бачаць нарошчванне ваеннага кампанента ля нашых заходніх меж.
У Мінабароны Прэзідэнту было даложана пра сітуацыю, якая складваецца вакол Беларусі
Сітуацыю на знешнім контуры Прэзідэнт абмеркаваў і ў тэлефоннай размове са сваім калегам Уладзімірам Пуціным. Саюзнікі разам гатовыя рэагаваць на любую знешнюю агрэсію.