У МЗС сёння праходзіць пашыранае пасяджэнне калегіі

20 февраля 2019

Павышэнне ролі Беларусі ў свеце - менавіта гэта застаецца галоўнай палітычнай задачай МЗС, дзе сёння праходзіць пашыранае пасяджэнне калегіі. У няпростых знешніх умовах Мінск вытрымаў курс на забеспячэнне суверэнітэту, правядзенне шматвектарнай палітыкі, развіццё інтэграцыйных працэсаў на еўразійскай прасторы, умацаванне бяспекі ў рэгіянальным і глабальным маштабах. Наша краіна працягвае развіваць дыялог з краінамі еўраатлантычнага напрамку і іншымі міжнароднымі партнёрамі.