У МЗС прайшла чарговая сустрэча ў рамках штогадовай вучобы паслоў

18 июля 2019

Аб праблемах міжнароднай бяспекі, аднаўленні даверу і пераадоленні міждзяржаўных рознагалоссяў  гаварылі напярэдадні ў беларускім Міністэрстве замежных спраў. Тут прайшла чарговая сустрэча  ў рамках штогадовай вучобы паслоў. Ключавой тэмай стала  неабходнасць росту экспарту  на азіяцкія і еўрапейскія рынкі. Эфектыўна была ацэнена і форма рэгіянальнага супрацоўніцтва. Партфель двухбаковых кантрактаў папаўняецца пасля форумаў. Напрыклад, летась наш экспарт ва Украіну падвоіўся.

Сёння ў паслоў запланавана наведванне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, прадпрыемстваў "БЕЛДЖЫ" і «БелАЗ», Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".