У МЗС Беларусі выказалі шкадаванне з-за рашэння расійскага боку закрыць мяжу з Беларуссю

16 марта 2020
Мінск знаходзіцца ў чаканні канкрэтнай афіцыйнай інфармацыі аб варыянтах і мадальнасцях імплементацыі названай меры. Як адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны, захоўваецца складаная сітуацыя з вяртаннем на радзіму беларускіх грамадзян, справакаваная жорсткімі абмежавальнымі мерамі, уведзенымі шэрагам дзяржаў. Усе выпадкі адсочваюцца МЗС і замежнымі ўстановамі Беларусі ў кругласутачным рэжыме. Актыўна аказваецца садзейнічанне ў пошуку альтэрнатыўных маршрутаў па вяртанні на радзіму.