У МЗС Беларусі адбыўся брыфінг, прысвечаны 32-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі

25 апреля 2018

Пераадоленне наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС патрабуе не толькі нацыянальных, але і міжнародных намаганняў. Сёння ў МЗС Беларусі адбыўся брыфінг, прысвечаны 32-й гадавіне чарнобыльскай трагедыі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі дыпмісій і прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Наша краіна паслядоўна прыцягвае ўвагу сусветнай грамадскасці да чарнобыльскай праблематыкі, у тым ліку з трыбуны ААН. У выніку катастрофы на ЧАЭС Беларусь страціла 485 вёсак і пасёлкаў, таму адчувае сябе адказнай за захаванне ўвагі да гісторыі самой трагедыі і бясцэннага вопыту па пераадоленні наступстваў аварыі.

Андрэй Дапкюнас, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Мы ўдзячныя міжнародным установам за дапамогу, якая аказваецца і будзе аказвацца пацярпелым раёнам. Перш за ўсё ў галіне інвестыцый, інавацый. Мы такі націск робім сёння ў гэтай галіне працы. Па-другое, ёсць выключна ўнікальны вопыт, які назапашаны краінай у пераадоленні, вывучэнні наступстваў чарнобыльскай трагедыі. Мы лічым, што мы абавязаны дзяліцца гэтым са светам, свет у гэтым шчыра зацікаўлены".

За апошнія 30 з невялікім гадоў Беларусь прайшла шлях ад краіны-атрымальніка гуманітарнай дапамогі да паўнапраўнага партнёра і дзяржавы-эксперта.