У МЗС Беларусі сёння гаварылі наконт сістэмнага ўзаемадзеяння Саюзнай дзяржавы

31 марта 2016

Саюзная дзяржава па праве з'яўляецца трывалым падмуркам і асновай аб'яднаўчых працэсаў на постсавецкай прасторы. Такое меркаванне выказаў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Сістэмнае беларуска-расійскае ўзаемадзеянне ў галіне знешняй абароннай палітыкі стала залогам стабільнасці як у рэгіянальным, так і ў больш шырокім кантэксце. Саюзная дзяржава таксама па праве з'яўляецца трывалым падмуркам і асновай аб'яднаўчых працэсаў на постсавецкай прасторы. Сумеснымі намаганнямі сфарміраваная шырокая дагаворна-прававая база супрацоўніцтва, якая дазваляе цесна і прадуктыўна ўзаемадзейнічаць практычна ва ўсіх галінах. Створаныя ўмовы для рэалізацыі ўсёй паўнаты, роўнасці сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян дзвюх дзяржаў".

Па словах Дзмітрыя Мірончыка, саюзны праект, накіраваны на дасягненне сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу, забеспячэнне росту дабрабыту беларусаў і расіян, з'яўляецца прыярытэтам знешняй палітыкі Беларусі і адным з найважнейшых напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння. Прэс-сакратар таксама праінфармаваў, што 4 красавіка ў Міску і Маскве адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання.