Масква вывучае адказы Арганізацыі па забароне хімзброі. У прадстаўніцтве Расіі адзначылі, што па сутнасці быў дадзены адказ толькі на адно пытанне, якое - не ўдакладняецца. У гэтыя хвіліны ў Гаазе ў закрытым рэжыме праходзіць пасяджэнне па расследаванні атручвання экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля. За сітуацыяй сочыць і МЗС Беларусі.
Дзмітрый Мірончык, начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі: "Беларусь была і застаецца катэгарычным праціўнікам прымянення хімзброі. Вінаватыя ў такіх злачынствах павінны прыцягвацца да адказнасці. Але спачатку гэтых вінаватых трэба адназначна і дакладна вызначыць. Беларусь цвёрда ўпэўнена, што толькі аўтарытэтнае і адкрытае расследаванне з удзелам усіх зацікаўленых бакоў і ў поўнай адпаведнасці з Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі дасць інфармацыю, на падставе якой можна будзе рабіць аб'ектыўныя высновы".
Сёння таксама стала вядома, што Дзярждэпартамент ЗША прапанаваў Маскве замяніць высланых раней дыпламатаў. Персонамі нон-грата сталі адразу 60 прадстаўнікоў Расіі. Наўзамен Вашынгтон разлічвае на такія ж дзеянні ў адказ з боку Масквы.













