У.Макей: У Беларусі не хацелі б росту напружанасці ў сувязі з увядзеннем ва Украіне ваеннага становішча

29 ноября 2018

Ва Украіне ўведзена ваеннае становішча ў 10 абласцях краіны тэрмінам на 30 дзён. Заклік да краін НАТА - накіраваць ваенныя караблі ў Азоўскае мора для гарантавання бяспекі рэгіёна. Прэзідэнт Расіі ў сваю чаргу назваў здарэнне сур'ёзнай правакацыяй напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. Яны прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.

Кіраўнік МЗС нашай краіны Уладзімір Макей заявіў, што ў Беларусі хацелі б, каб не было зроблена ніякіх крокаў, якія прывялі б да далейшага росту напружанасці ў нашым рэгіёне. Паколькі гэта здольна аказаць уплыў не толькі на рэгіянальную, але і на міжнародную бяспеку ў цэлым. Пры гэтым Уладзімір Макей падкрэсліў, што Беларусь гатовая зрабіць свой унёсак ва ўрэгуляванне сітуацыі і разрадку той напружанасці, якая сёння, на жаль, прысутнічае.