У.Макей: Толькі на аб'яднальных пачатках можна пабудаваць будучыню Еўропы

4 мая 2015

У сваім пасланні Прэзідэнт Беларусі закрануў ідэю інтэграцыі інтэграцый, назваўшы яе вельмі актуальнай. Гэта рэальнае збліжэнне двух саюзаў - Еўразійскага і Еўрапейскага. Асноўная задача - пабудова вялікай Еўропы ад Ціхага да Атлантычнага акіяна. Па слядах выступлення Кіраўніка дзяржавы  Міністр замежных спраў Беларусі ў інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру"  пацвердзіў: толькі на аб'яднальных пачатках можна пабудаваць будучыню Еўропы.

Зараз адна з задач - пазбегнуць новых раздзяляльных ліній у Еўропе. Для гэтага трэба выкарыстаць патэнцыял канструктыўнага ўзаемадзеяння.