9 июля 2020
Падзяка за плённую працу
Сёння Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Ахмедам Мангушэм аль-Тэнейджы з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Кіраўнік МЗС адзначыў высокі ўзровень двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і ААЭ, актыўны палітычны дыялог, перспектывы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Латвіі абмеркавалі ў МЗС
Яшчэ адна сустрэча Уладзіміра Макея адбылася з паслом Латвіі. Бакі абмеркавалі актуальны стан і далейшае развіццё беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, графік двухбаковых кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях.