У. Макей: Мінск паспрыяе павышэнню іміджу Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы ў рэгіёне

3 апреля 2019

Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік беларускага МЗС на сустрэчы з генсакратаром  ЦЕІ. Уладзімір Макей дадаў, што арганізацыя дапамагае аб'яднанню Усходняй і Заходняй Еўропы, а шэраг беларускіх прапаноў  адлюстраваныя ў адпаведных дакументах. Раберта Антаніёне, у сваю чаргу, адзначыў старшынства нашай рэспублікі ў ЦЕІ  два гады назад. Паводле яго  меркавання, яно было адным з самых паспяховых у гісторыі Ініцыятывы.

Цэнтральна-Еўрапейская Ініцыятыва. Дасягненні за 30  гадоў дзейнасці. Узровень удзелу Беларусі,  і  чым  унікальны прынцып ЦЕІ? Эксклюзіўнае інтэрв'ю з генсакратаром  Ініцыятывы Раберта Антаніёне  ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".