Беларусь не дазволіла знешнім сілам рэалізаваць у сябе ўкраінскі сцэнарый. Гэта заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым у Маскве. Кіраўнік беларускай дыпмісіі канстатаваў: сёння Беларусі прыходзіцца адказваць як на ўнутраныя, так і на знешнія выклікі. Пры гэтым ён ацаніў ролю Расіі па сітуацыі ў Беларусі, абазначыўшы, што ўзважаная і выразная пазіцыя Масквы не дае знешнім сілам непрыкрыта ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны.
Уладзімір Макей таксама адзначыў, што нягледзячы на палітычнае супрацьстаянне ў Беларусі, узровень яго напружанасці сёння значна зніжаны. Акрамя актуальных пытанняў, кіраўнікі МЗС абмеркавалі і падрыхтоўку сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін - Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
У. Макей: Беларусь не дазволіла рэалізаваць у сябе ўкраінскі сцэнарый
2 сентября 2020













