У Мадрыдзе адкрыўся офіс пасольства Беларусі ў Іспаніі

1 июня 2018

Ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алег Краўчанка. Іспанскі бок прадстаўляў гендырэктар па справах Еўропы Хуан Лопес Эрэра. Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў МЗС Іспаніі, парламента, паслоў і дыпламатаў замежных дзяржаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў. Пасол у Францыі і Іспаніі (па сумяшчальніцтве) Павел Латушка адзначыў, што з гэтага дня ў Мадрыдзе адкрыўся не проста офіс, а дом, дзе заўсёды будуць рады ўсім, хто зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю.