У Любляне МЗС Беларусі і Славеніі падпісалі праграму супрацоўніцтва на гэты і наступны год

24 июля 2017

Праграму супрацоўніцтва МЗС Беларусі і Славеніі на гэты і наступны год падпісалі сёння ў Любляне. З візітам у Славеніі знаходзіцца кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства. Уладзімір Макей правёў перамовы з віцэ-прэм'ерам - міністрам замежных спраў краіны Карлам Эр’яўцам.

Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы закранулі шэраг пытанняў, звязаных з нашымі двухбаковымі адносінамі - палітычнымі, эканамічнымі, гуманітарнымі. І абмеркавалі шэраг пытанняў, што тычацца узаемаадносін Беларусі і ЕС. Мы абмяркоўвалі перспектывы нашага далейшага ўдзелу ў ініцыятыве "Усходняе партнёрства", якую мы разглядаем вельмі важнай у кантэксце збліжэння Беларусі са стандартамі Еўрапейскага саюза ў розных сферах і галінах".

Уладзімір Макей таксама правёў сустрэчы з прэзідэнтам Славеніі Борутам Пахарам. мэрам Любляны, прадстаўнікамі мясцовага бізнесу. Бакі абмеркавалі перспектывы рэалізацыі эканамічных праектаў, стварэння сумесных вытворчасцяў і выхаду на рынкі трэціх краін. Варта адзначыць, што візіт прымеркаваны да 25-годдзя ўсталявання дыпадносін паміж Беларуссю і Славеніяй.