У Кітай без віз. Беларускі парламент ратыфікаваў пагадненне з КНР

27 июня 2018

Бязвіз з Кітаем можа запрацаваць на працягу месяца. Сёння беларускі парламент ратыфікаваў пагадненне з КНР аб бязвізавых паездках.

Беларусь і Кітай падпісалі дакумент у пачатку чэрвеня. Але каб ён уступіў у законную сілу, неабходна ратыфікацыя абедзвюх краін.

Нагадаем, грамадзяне Беларусі са звычайнымі пашпартамі змогуць уязджаць у Кітай без візы на тэрмін да 30 дзён. Аднак не больш за 90 дзён на працягу года. Аналагічнае правіла будзе дзейнічаць і для кітайскіх грамадзян.

Таксама да канца лета Беларусь разлічвае атрымаць крэдытны рэйтынг, каб пасля размясціць дзяржаблігацыі на фінансавым рынку КНР. Чакаецца, што наша краіна скарыстаецца такой магчымасцю да пачатку наступнага года. А пакуль у Беларусі з візітам чакаюць прадстаўнікоў кітайскага агенцтва для правядзення рэйтынгавай ацэнкі.