У Кіеве адбылася сустрэча Савета Міністраў замежных спраў АБСЕ

6 декабря 2013

Супрацьстаянне сучасным выклікам і пагрозам, процідзеянне гандлю людзьмі і абарона ад тэхнагенных катастроф. Усе гэтыя пытанні абмяркоўвалі ў Кіеве на сустрэчы Савета Міністраў замежных спраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. У пасяджэннях прыняла ўдзел і беларуская дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем. Міністры таксама абмеркавалі папярэднія вынікі працэсу Хельсінкі плюс 40. Чакаецца, што гэтая ініцыятыва - агучаная год назад - дасць старт працэсу абнаўлення АБСЕ і пазбавіць арганізацыю ад двайных стандартаў. Выступаючы на пленарным пасяджэнні, Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць прыняцця неадкладных мер, накіраваных на пераадоленне дэфіцыту даверу ў адносінах паміж дзяржавамі-удзельніцамі, а таксама захаванне ролі АБСЕ ў якасці важнай пляцоўкі для выпрацоўкі эфектыўных адказаў на сучасныя выклікі і пагрозы бяспекі. Сярод прычын крызіснай сітуацыі ў АБСЕ кіраўнік беларускай дэлегацыі назваў спробы лабіравання асобнымі партнёрамі сваіх прыярытэтаў ва ўрон інтарэсам іншых краін, а таксама няздольнасць да ўзаемапаважлівага дыялогу і ўжыванне двайных стандартаў.