У Казахстане стартуе нарада спікераў парламентаў Еўразіі

23 сентября 2019

Казахстан рыхтуецца да вялікага дыялогу парламентарыяў Еўразіі. Заўтра ў Нур-Султане адбудзецца нарада спікераў парламентаў, якія прадстаўляюць самы буйны кантынент.

Удзельнікамі стануць дэлегацыі з 60 краін. Беларускую прадставіць старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка. Роля дыскусійнай пляцоўкі  - стаць аб'яднальнай для розных інтэграцыйных блокаў на Еўразійскім кантыненце. Тут гавораць аб агульных для рэгіёна праблемах - развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі, умацаванні міру, процідзеянні глабальным пагрозам. На форуме праводзяць перамовы ў двухбаковым фармаце. Сёння Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся са сваімі калегамі - кіраўнікамі парламентаў Казахстана і Малдовы. Акцэнт на ўзаемадзеянне па ўсіх кірунках і садзейнічанне бізнес-кантактам. Акрамя таго,  спікер беларускага парламента запрасіў прадстаўнікоў краін у складзе місій назіральнікаў  да ўдзелу ў маючых адбыцца парламенцкіх выбарах.