У Каіры працягваецца беларуска-егіпецкі дыялог на вышэйшым узроўні

20 февраля 2020
Напярэдадні, нагадаем, лідары дзвюх краін правялі некалькі раўндаў перамоў. Паміж дзяржавамі падпісаны пакет дакументаў, які паспрыяе далейшаму развіццю кантактаў. Сёння ж у цэнтры ўвагі практычная рэалізацыя раней дасягнутых дамоўленасцяў. Чаго ўдалося дасягнуць за тры гады актывізацыі двухбаковага партнёрства, Аляксандру Лукашэнку і Абдэль Фатаху аль-Сісі прадэманструюць на выставе ў новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта. "Разумны горад будучыні" размясціўся за 45 кіламетраў ад Каіра. Па прынцыпе менавіта такога тэхналагічнага рашэння  наладжваюць адносіны Беларусь і Егіпет – робяць стаўку на сумесныя прадпрыемствы, а таксама на супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, бяспекі і інфармацыйных тэхналогій.

Мухамад аль-Асар, Дзяржаўны міністр ваеннай прамысловасці Егіпта: "У нас шмат агульнага, адзіныя мэты, адзіныя падыходы. Калі мы будем супрацоўнічаць на ўзроўні прадпрыемстваў, разам ствараць прадукт і прадаваць яго ў іншых дзяржавах, у Беларусі і Егіпта выдатная будучыня. Нягледзячы на розныя культуры і мову, паміж краінамі вельмі цёплыя адносіны і поўнае паразуменне. Упэўнены, цяперашні візіт вашага Прэзідэнта паспрыяе яшчэ больш паспяховаму развіццю нашых праектаў, павелічэнню вытворчых магутнасцяў і, безумоўна, росту продажаў нашых сумесных тавараў".

У гэтыя хвіліны ў Каіры праходзіць першае пасяджэнне савета дзелавога супрацоўніцтва. Разлічваюць, што па выніках дня скарбонка бізнес-кантрактаў значна папоўніцца.