У інфацэнтры вынікі працы падвялі назіральнікі

12 сентября 2016

Адразу пасля прэс-канферэнцыі кіраўніка ЦВК у інфацэнтры вынікі сваёй працы падвялі і назіральнікі. Як адзначыў Генсакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Рашыд Алімаў, выбары ў беларускі парламент былі свабоднымі і легітымнымі. Кожны член дэлегацыі меў магчымасць свабодна назіраць за ходам галасавання. Па выніках працы ў нашай краіне маніторынгавая місія выбары прызнала.

Рашыд Алімаў, кіраўнік місіі назіральнікаў ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, генсакратар:

"Выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прайшлі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і прынятымі Рэспублікай Беларусь міжнароднымі абавязацельствамі - гэта першая выснова. Другое - мы не адзначылі парушэння нормаў нацыянальнага выбарчага заканадаўства. І трэцяе - мы зыходзім з таго, што мінулыя выбары дэпутатаў адбыліся як адкрытыя, свабодныя і легітымныя. Нам ніхто не прапаноўваў выбарчыя ўчасткі, проста далі спіс, куды мы хацелі, туды мы і паехалі".

Увогуле, у дзень выбараў назіральнікі ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва наведалі 73 выбарчыя участкі. Асобна яны адзначылі праведзеную арганізацыйную працу і высокую грамадзянскую актыўнасць беларусаў.