У Душанбэ сёння Савет кіраўнікоў урадаў СНД

1 июня 2018

Сёння Душанбэ стане пляцоўкай правядзення Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Беларусь прадставіць прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

На парадку - больш за дзясятак пытанняў па пашырэнні ўзаемадзеяння ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах. Чакаецца, што па выніках сустрэч прэм'еры адобраць канцэпцыю супрацоўніцтва ў галіне інавацыйнага развіцця энергетыкі, а таксама пагадненне аб развіцці рынку інтэлектуальнай уласнасці краін Садружнасці. У гуманітарным блоку пытанняў - міжнародны моладзевы праект "100 ідэй для СНД".