У дзень парламенцкіх выбараў у Беларусі ў Палацы Рэспублікі адкрыецца інфармацыйны цэнтр

3 августа 2016

І ў 10 раніцы адбудзецца першая прэс-канферэнцыя. Члены ЦВК будуць інфармаваць выбаршчыкаў і міжнародных назіральнікаў пра ход галасавання і папярэднія вынікі кожныя дзве гадзіны. Фармат сем у адным звяжа сталіцу і абласныя цэнтры. Гэта відэаканферэнцыі, прамыя ўключэнні, брыфінгі і каментарыі палітолагаў. На сёння на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць 6 чалавек. Больш за ўсё ахвотнікаў у Мінску - 131 патэнцыяльны кандыдат.

Да 11 жніўня акруговыя выбаркамы правераць усе дакументы прэтэндэнтаў у парламент. А адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты змогуць пачаць самы відовішчны этап кампаніі - агітацыю.