У Бурабаі праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД

16 октября 2015

У казахстанскім Бурабаі ў гэтыя хвіліны праходзіць пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Удзел у саміце прымае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як чакаецца, па выніках сустрэчы кіраўнікі дзяржаў прымуць заявы ў сувязі з 70-годдзем стварэння ААН і 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Будуць разгледжаныя пытанні барацьбы з міжнародным тэрарызмам і далейшага ўмацавання ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Сёння ж у казахстанскім Бурабаі пройдзе і пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. На парадку дня - міжнародная дзейнасць і ўзаемадзеянне з партнёрамі ЕАЭС. Акрамя гэтага, будзе абмяркоўвацца і пачатак перамоў з Ізраілем пра падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю.