У Будапешце Уладзімір Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі

31 августа 2017

У Будапешце прайшла сустрэча кіраўнікоў МЗС краін "Усходняга партнёрства" і Вышаградскай групы. Беларусь прадставіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Удзельнікі абмеркавалі пытанні рэгіянальнага ўзаемадзеяння і падрыхтоўку да лістападаўскага саміта "Усходняга партнёрства" ў Бруселі. Таксама на палях форуму Макей сустрэўся з міністрам замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта. Бакі абмяняліся меркаваннямі наконт перспектыў пашырэння ўзаемадзеяння ў рэгіянальных ініцыятывах і міжнародных арганізацыях, а таксама нарошчвання беларуска-венгерскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.