Пра эканоміку, гандаль і фінансы сёння гаварылі ў Будапешце.
Там прайшоў саміт "16+1". Адна з галоўных задач форуму - перспектывы развіцця мытнага супрацоўніцтва Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Кітая. Беларусь удзельнічала ў пасяджэнні кіраўнікоў урадаў як назіральнік. Дэлегацыю ўзначальваў прэм'ер-міністр. Гаварылі на форуме і пра бяспеку. Андрэй Кабякоў адзначыў, што еўрапейскім краінам неабходна надаваць увагу абнаўленню дыялогу. Беларусь выступае за арганізацыю новага Хельсінкскага працэсу. Важны кірунак і развіццё супрацоўніцтва ў рамках Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы. На палях саміту прэм'ер Беларусі сустрэўся і са сваім латышскім калегам. Марыс Кучынскіс плануе наведаць Мінск у лютым. Наша краіна разглядае Латвію як перспектыўнага інвестара, у тым ліку для новых кампаній у індустрыяльным парку "Вялікі камень". Сёння запатрабаваны лагістычныя магчымасці кожнага з бакоў. У Латвіі ёсць выхад да мора, а мы будуем сухі порт з Кітаем па транспарціроўцы тавараў з Захаду на Усход.













