У Брэсцкай вобласці працуюць 923 выбарчыя ўчасткі

18 февраля 2018

У Брэсцкай вобласці працуюць 923 выбарчыя ўчасткі, 36 з якіх так званыя закрытыя. Адзін з іх размясціўся ў Брэсцкім абласным раддоме, які штогод б'е ўласныя рэкорды ў колькасці нованароджаных. Правам выбаршчыка скарысталіся больш як 250 жанчын. Да тых, хто не змог з'явіцца на ўчастак для галасавання самастойна, а гэта жанчыны пасля аперацый і мамы з малышамі, участковая камісія заходзіла з урнай у палаты.

Усяго ў Брэсцкай вобласці трэба сфарміраваць 220 Саветаў дэпутатаў усіх узроўняў. Самая вялікая канкурэнцыя сярод кандыдатаў на дэпутацкае крэсла назіраецца ў абласны Савет. За ходам выбарчай кампаніі ў рэгіёне сочаць звыш 4 500 назіральнікаў. Большасць з іх - гэта прадстаўнікі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" і БРСМ.