У Брэсце праходзіць пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

13 декабря 2018
Удзел у перамовах  бяруць Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і Старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў. Разгледжаны больш за 20 пытанняў аб бюджэце Саюзнай дзяржавы да 2020 года, прамысловай кааперацыі, праект Ваеннай дактрыны, пытанні паліўна-энергетычнага супрацоўніцтва.  Па выніках сустрэчы плануецца падпісанне шэрагу дакументаў,  у тым ліку аб узаемным прызнанні віз.