У Брэсце праходзіць выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ

23 мая 2018

Пытанні абароны, карупцыі, ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і супрацьстаянне інфармацыйным войнам. У Брэсце праходзіць выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўваюць каля 14 ключавых пытанняў, у тым ліку праекты мадэльных законаў. Сярод іх праект "Аб інфармацыйным супрацьборстве тэрарызму і экстрэмізму", які прадугледжвае агульную канцэпцыю і падыходы для збліжэння заканадаўстваў краін - удзельніц АДКБ.

Анатоль Выбарны, намеснік старшыні камітэта Дзярждумы Федэральнага сходу Расіі па бяспецы і процідзеянні карупцыі:

"Вядома, нашы органы правапарадку і спецслужбы павінны мець магчымасць і механізмы аператыўнага абмену інфармацыяй да прыбыцця патэнцыяльных тэрарыстаў у краіну. Яны павінны быць на мяжы ўжо максімальна правераныя, калі ёсць неабходнасць, затрыманыя. І не дапусціць магчымасць тэрарыстычнага акта або іх дзейнасці на тэрыторыі сваёй дзяржавы".

Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Парламенцкай асамблеі АДКБ прадоўжыцца два дні. Члены камісіі таксама азнаёмяцца з аснашчанасцю і магчымасцямі аховы меж на беларуска-польскім участку граніцы.