У Бішкеку прайшло пасяджэнне Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ

21 мая 2019

Удзел прынялі прадстаўнікі шасці краін. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў  старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Уладзімір Андрэйчанка падзяліўся вынікамі працы  парламенцкай дэлегацыі. Па ініцыятыве Мінска і пры падтрымцы краін АДКБ,  быў прыняты шэраг рэзалюцый  па супрацоўніцтве ў барацьбе з гандлем людзьмі і продажам наркотыкаў, а таксама ў галіне  прасоўвання зялёнай і лічбавай эканомікі. Уладзімір Андрэйчанка таксама распавёў аб новым праекце па стратэгічным прагназаванні ў сферах навукі, тэхналогій і інавацый.