Яго канчатковыя вынікі падвядуць крыху пазней. Але ўжо вядома, што за першыя два дні свой выбар зрабілі амаль 11 % выбаршчыкаў. Больш за ўсё чалавек прагаласавалі ў Гомельскай вобласці. У цэлым выбарчая кампанія праходзіць спакойна, праўда, некаторыя ўнутраныя назіральнікі пазбавіліся акрэдытацыі. Пра гэта журналістам сёння расказаў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Сёння ён скарыстаўся правам датэрміновага галасавання.
Мікалай Лазавік, сакратар Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў: "Так, сапраўды на некаторых выбарчых участках былі некаторыя трэнні паміж назіральнікамі і членамі выбарчай камісіі. Ужо былі зафіксаваны факты, калі назіральнікі пазбаўляліся акрэдытацыі."
Такія інцыдэнты характэрны для ўнутраных назіральнікаў. Місія міжнародных працуе карэктна і канструктыўна.













