У Беларусі завяршылася датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў

16 Лістапада 2019

Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў выходзіць на фінішную прамую. Літаральна 2 гадзіны таму завяршылася датэрміновае галасаванне. Да гэтай хвіліны вядома, што за 5 дзён яўка выбаршчыкаў склала 35,77 %.

Заўтра - асноўны дзень галасавання. Участкі пачнуць сваю працу з 8 раніцы і зачыняцца ў 8 вечара. Выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, у выбаршчыкаў будзе магчымасць стаць удзельнікамі святочных мерапрыемстваў.

У дзень выбараў будуць працаваць больш як тысяча аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання. У Мінскай вобласці амаль 5 тысяч выбаршчыкаў адзначаць 17 лістапада дзень нараджэння. Прафсаюзы рыхтуюць ім падарункі.

Такім чынам, на адзін дэпутацкі мандат прэтэндуюць прыкладна 5 чалавек. За ходам кампаніі сочыць рэкордная за 10 гадоў колькасць міжнародных назіральнікаў, а ўзросшую актыўнасць удзельнікаў выбарчага працэсу можна лічыць адметнай рысай цяперашніх выбараў.

У апошні дзень датэрміновага галасавання свой выбар зрабіла і мая калега Марына Раманоўская.

Аддаць свой голас падчас датэрміновага галасавання можна было да 19 гадзін. Актыўнасць выявілі як жыхары буйных гарадоў, так і невялікіх населеных пунктаў. Усяго ж у паўночным рэгіёне краіны былі адчыненыя 742 участкі

Сельскія жыхары актыўна ўдзельнічалі ў датэрміновым галасаванні

Аграгарадок Мазалава Віцебскага раёна. Участак для галасавання размясціўся ў сельскім доме культуры. У спісах - больш як паўтары тысячы выбаршчыкаў. Кацярына і Вячаслаў Петуховы галасуюць датэрмінова. Заўтра - выхадны, і яго вырашылі цалкам прысвяціць сям'і. Не адкладваць на заўтра вырашылі і шматлікія зоркі беларускай эстрады. З выбарам ужо вызначыліся Алёна Ланская, Іскуі Абалян, Іна Афанасьева. Паміж рэпетыцыямі на выбарчы ўчастак у Фрунзенскім раёне сталіцы зазірнула і Вікторыя Алешка. У нядзелю - шмат выступленняў. Таму галасуе загадзя.

Магчымасцю прагаласаваць датэрмінова скарысталіся тыя, у каго не атрымаецца прыйсці на выбарчы ўчастак у асноўны дзень. Пры гэтым афіцыйна пацвярджаць прычыну не патрэбна. Дарэчы, у шматлікіх выхадны супадае з прафесійным святам. 17 лістапада - Дзень працаўніка аграпрамысловага комплексу.

Ацэнка Міжпарламенцкай асамблеі СНД вельмі важная для Беларусі

За празрыстасцю галасавання на ўчастках сочаць 28 тысяч нацыянальных назіральнікаў і больш як тысяча міжнародных. З місіяй ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД сёння сустрэўся старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. У прамежкавай справаздачы - ацэнка першага этапа арганізацыйнай працы. Партрэт ідэальнага кандыдата ў дэпутаты прапанавалі скласці ў Брэсце. На пешаходнай вуліцы Савецкай прахожым раздавалі тэматычныя лістоўкі, стыкеры і прысмакі з дзяржаўнай сімволікай. Завяршыўся пікет на рамантычнай ноце. Адзін з удзельнікаў сёння ўжо зрабіў свой выбар - прапанаваў руку і сэрца сваёй выбранніцы. Дзяўчына адказала "так". Так што, заўтра, у асноўны дзень выбараў, пара пойдзе ў статусе жаніха і нявесты.

17 лістапада ў выбаршчыкаў ёсць магчымасць прагаласаваць па месцы знаходжання

Заўтра выбарчыя ўчасткі адкрыюцца роўна ў 8 раніцы. Ёсць магчымасць прагаласаваць і па месцы знаходжання - гэты спосаб, як правіла, папулярны ў пажылых людзей. Для галасавання дома прадугледжаныя спецыяльныя пераносныя ўрны.