У Беларусі завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

18 октября 2019
Выбарчая кампанія ўступае ў актыўную фазу. Наступны этап - пачатак перадвыбарнай агітацыі.

Зарэгістравана 560 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання. Улічваючы, што яны прэтэндуюць на 110 месцаў у Авальнай зале - сярэдні конкурс складае 5 чалавек на дэпутацкі партфель.

Калі гаварыць аб тым, якія ж прадстаўнікі беларускага грамадства будуць спаборнічаць за подпісы выбаршчыкаў,  то ў асноўным гэта мужчыны сярэдніх гадоў. 409 зарэгістраваных удзельнікаў. Жанчын - 151. Гэта 27 %.

Цікаваты і той факт, што ў выбарчую гонку ўключацца і некаторыя дэпутаты дзеючага склікання.  Калі гаварыць аб Палаце прадстаўнікоў,  то размова  ідзе аб 32 народных выбранніках.  І 66  дэпутатаў мясцовых Саветаў. Сярод зарэгістраваных кандыдатаў – большая  частка - члены палітычных партый.  65,5 % ад агульнага ліку. Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17  лістапада, а ў Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.


Тэгі:

#Выборы 2019