У Беларусі завяршаецца важны этап выбарчай кампаніі - вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

31 июля 2016

Прэтэндэнтаў на месца ў парламенце на дадзены момант 359. Больш за ўсё ў Мінску - 80 чалавек. Усяго ў выбаркамы краіны паступілі 452 камплекты дакументаў ад патэнцыяльных кандыдатаў. Вылучэнне завершыцца ўжо заўтра, а рэгістрацыя - 11 жніўня. Пасля пачнецца перадвыбарная агітацыя. І сёння ў Беларусь для назірання за выбарамі ў парламент прыбывае місія БДІПЧ АБСЕ. На маючыя адбыцца парламенцкія выбары акрэдытавана амаль дзве сотні міжнародных назіральнікаў.