У Беларусі ўнесеныя папраўкі ў заканадаўства па правядзенні выбараў і рэферэндумаў

2 октября 2013

Адпаведныя змяненні былі прынятыя сёння на пасяджэнні трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Зараз выбары дэпутатаў будуць праводзіцца ў адзін тур, а вынікі вызначаюцца па прынцыпе адноснай большасці. Пасля ўступлення закона ў сілу ў біяграфіях кандыдатаў таксама будуць паведамляцца звесткі аб пагашаных і знятых судзімасцях.


Маючая адбыцца сесія абяцае быць дзейснай. Усяго ў Палату прадстаўнікоў рыхтуецца да разгляду больш за 70 законапраектаў. Ключавым стане праект закона аб рэспубліканскім бюджэце на будучы год. Сярод прыярытэтаў сесіі таксама ўдасканаленне заканадаўства аб працы, ахове здароўя, фізічнай культуры і спорце.