У Беларусі спросцяць рэгістрацыю медыкаментаў і адрэгулююць цэнавае пытанне

23 октября 2014

Дэпутаты ўчора прынялі ў другім чытанні папраўкі ў закон Аб лекавых сродках. Ён прадугледжвае магчымасць выдачы бестэрміновай рэгістрацыі медыкаментаў. Кантроль за іх якасцю ўзмацняць. Пасля ўнясення паправак у Беларусь, а праз год і краіны Еўразійскага эканамічнага саюза патрапяць толькі лекі з міжнародным сертыфікатам. Што датычыцца цаны, то ў законе прапісаныя ўмовы, пры якіх пастаўшчык ужо не зможа завысіць кошт.
Калі законапраект атрымае адабрэнне Савета Рэспублікі і будзе падпісаны Прэзідэнтам, то лекавы рынак Беларусі пачне працаваць паводле новых правіл ужо ў найбліжэйшыя месяцы.