У Беларусі сёння стартуе новы этап перадвыбарнай кампаніі - агітацыя

12 августа 2016

Напярэдадні завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. І ў найбліжэйшы час стане вядома, колькіх прэтэндэнтаў на месца ў парламенце. Для рэгістрацыі было пададзена 630 заявак. Сёння ж у акруговых камісіях прадоўжыцца і жараб'ёўка эфірнага часу на радыё і тэлебачанні. З сённяшняга дня можна планаваць і сустрэчы з выбаршчыкамі ў спецыяльна адведзеных месцах. Зарэгістраваныя кандыдаты маюць права адкрываць асабістыя выбарчыя рахункі для збору добраахвотных ахвяраванняў і фінансавання выдаткаў перадвыбарнай агітацыі. Лімітавая сума - тысяча базавых велічынь або 21 тысяча рублёў з улікам дэнамінацыі.