У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

13 февраля 2018

Толькі ў Магілёўскай вобласці сёння адкрыліся 715 выбарчых участкаў. У 9.55 урны былі апячатаныя пад кантролем назіральнікаў і выбаршчыкі ўжо за першыя гадзіны паказалі сваю актыўнасць.

Мікалай Алданаў, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Я лічу, што ў нас вельмі шмат у краіне людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якія гатовыя на бязвыплатнай аснове рабіць добрыя справы. Тым больш, што ў нас гэты год - Год малой радзімы і, думаю, роля дэпутатаў мясцовых Саветаў будзе вельмі значная ў гэтай справе".

Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца абраць 55 дэпутатаў абласнога Савета, 675 - раённых. Больш за ўсё дэпутатаў плануецца абраць у сельскія Саветы - больш за паўтары тысячы.