У Беларусі сёння завяршаецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты

1 августа 2016

Зараз прэтэндэнтаў на месца ў парламенце 359. Больш за ўсё ў Мінску - 80 чалавек. Выбарчыя камісіі атрымалі 452 пакеты дакументаў. Конкурс на дэпутацкае крэсла ўжо складае больш як тры чалавекі на месца. Праверка дакументаў і рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе па 11 жніўня.

Акрэдытацыю ўжо атрымалі амаль дзве сотні міжнародных назіральнікаў, у тым ліку ад СНД і БДІПЧ АБСЕ. Нагадаем, парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 верасня.