У Беларусі сёння завяршаецца фарміраванне акруговых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў

4 декабря 2017

Толькі ў Магілёўскай вобласці іх будзе 55. Камісіі зацвердзяць сёння на сумесным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама. У кожную ўвойдзе па 11 чалавек. Галасаванне праходзіць гэтымі хвілінамі. Стаўка будзе зроблена на аўтарытэт і пазнавальнасць гэтых людзей, жыццёвы вопыт і вопыт працы ў камісіях.