У Беларусі сёння пачынаецца датэрміновае галасаванне на парламенцкіх выбарах

6 сентября 2016

У 10 гадзін па ўсёй краіне адкрыюцца выбарчыя ўчасткі. Іх сфарміравана больш за 6 тысяч, у тым ліку 47 за мяжой. На адно дэпутацкае крэсла прэтэндуюць 4,5 чалавека. Сярод іх кожная чацвёртая - жанчына. Большасць - удзельнікі палітычных партый. На другі тэрмін балаціруюцца 28 дзеючых парламентарыяў.

У спісе прэтэндэнтаў таксама ёсць беспрацоўныя і пенсіянеры. А вось маладых кандыдатаў да 30-ці гадоў паўсотні.

Маніторыць маючыя адбыцца выбары будуць больш за 800 міжнародных назіральнікаў. Яны прадстаўляюць місіі БДІПЧ АБСЕ, СНД, Парламенцкіх асамблей Савета Еўропы, АБСЕ і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах - 11 верасня.