У Беларусі з візітам знаходзіцца прадстаўнічая кітайская дэлегацыя

1 августа 2013
У Рэспубліцы Беларусь з візітам знаходзіцца прадстаўнічая кітайская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра прэс-канцылярыі Дзяржсавета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Уфэнам.

У склад дэлегацыі ўваходзяць высокія службовыя асобы КНР, якія адказваюць за работу з электроннымі сродкамі масавай інфармацыі, друкам і Інтэрнэтам, кіраўнікі найбуйнейшых кітайскіх анлайн-рэсурсаў.

Сёння адбылася сустрэча дэлегацыі з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усеваладам Янчэўскім. На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай у інфармацыйнай сферы.

Таксама запланаваны сустрэчы ва ўрадзе і з кіраўніцтвам найбуйнейшых СМІ Беларусі.