У Беларусі з візітам знаходзіцца дэлегацыя Пакістана

21 февраля 2017

Госці з найбуйнейшай правінцыі Белуджыстан на чале з губернатарам пабывалі на буйных заводах па перапрацоўцы морапрадуктаў, малака, тэкстылю ў Брэсцкай вобласці. Пакуль тавараабарот рэгіёнаў складае каля 300 000 долараў, і патэнцыял для росту ёсць. У канцы года ў Пакістан адправілася выпрабавальная партыя беларускай пражы. Таксама разглядаецца пытанне паставак адзення, малочнай прадукцыі, экспарт адукацыйных і будаўнічых паслуг.

Сёння пакістанская дэлегацыя правяла перамовы ў аддзяленні Беларускай прамысловай палаты. У плане візіт ва ўніверсітэт імя Пушкіна і наведванне найбуйнейшага ў СНД прадпрыемства па вырабе цацак.