Ужо вядома, што ў Гомельскай вобласці зарэгістравана 16 ініцыятыўных груп, у Віцебскай -14.
Нагадаем, заканадаўствам прадугледжаны тры спосабы. Грамадзяне могуць вылучацца шляхам збору подпісаў ініцыятыўных груп. Вылучаць сваіх кандыдатаў маюць права цэнтральныя кіруючыя органы палітычных партый і працоўныя калектывы на сваіх сходах. Такое права ёсць у арганізацый, дзе працуе не менш як 300 чалавек. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп у падтрымку будучых кандыдатаў у дэпутаты завершыцца 7 ліпеня.
Валерый Берастаў, старшыня Магілёўскай абласной камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Колькасць ініцыятыўнай групы павінна быць не менш як 10 чалавек. Так прадугледжана Выбарчым кодэксам. І колькасць подпісаў, якую павінна сабраць група, павінна быць не менш за адну тысячу".
У Віцебскай вобласці сярод зарэгістраваных на гэты момант ініцыятыўных груп пераважаюць тыя, што падтрымліваюць прадстаўнікоў беспартыйнага блока, ёсць заяўнікі ад чатырох партый. Пасля рэгістрацыі ініцыятыўныя групы атрымліваюць пасведчанні і пачынаюць збор подпісаў за патэнцыяльнага кандыдата ў дэпутаты. Падпісныя лісты трэба здаць у выбаркам акругі да 1 жніўня. Пасля гэтага пачнецца іх дбайная праверка і будзе прымацца рашэнне аб рэгістрацыі кандыдата. Участкі для галасавання мясцовыя органы ўлады - гар- і райвыканкамы, адміністрацыі - павінны ўтварыць не пазней за суботу.













