Прадаўжаецца збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты

27 июля 2015

Прадстаўнікі ініцыятыўных груп у Віцебску  працу пачынаюць з дзевяці раніцы. Для пікетаў выбіраюць самыя ажыўленыя месцы. Гэта пляцоўкі побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі, рынкамі, прыпынкамі грамадскага транспарту. Паставіць подпіс можна за вылучэнне адразу некалькіх кандыдатаў. Але падпісвацца больш чым адзін раз за аднаго прэтэндэнта забаронена. Каб паставіць подпіс, трэба мець пры сабе пашпарт. І зрабіць гэта могуць толькі паўналетнія грамадзяне нашай краіны